З Калядам і Новым Годам!
Дарагія сябры і шаноўныя калегі! Віншуем Вас са Святамі, Калядамі! Няхай святло Віфлеемскае зоркі асвяціць Ваш шлях і сагрэе сэрцы ў новым, 2022 годзе! З Новым Годам!
Дарагія сябры і шаноўныя калегі! Віншуем Вас са Святамі, Калядамі! Няхай святло Віфлеемскае зоркі асвяціць Ваш шлях і сагрэе сэрцы ў новым, 2022 годзе! З Новым Годам!
Ля памятнай табліцы з барэльефам першадрукара сабралася віленская беларуская грамадскасць: сябры беларускіх суполак, студэнты ЕГУ разам з выкладчыкамі Сяргеем Харэўскім і Аляксандрам Калбаскам, вучні віленскай беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны з настаўніцай Валянцінаю Кавальчук ды багата іншых гасцей і мінакоў. Урачыстаць адкрыў дудар Вячаслаў Красулін, вучні ў беларускіх уборах усклалі вянок. Вітальныя прамовы сказалі кіраўнік…
Месцазнаходжанне: Паселішча паміж азёрамі Мястра і Баторына. Мядзел быў памежным горадам Полацкай зямлі. У пісьмовых крыніцах Мядзель упершыню згадваецца ў 1324 у лісце вялікага князя Гедзіміна рыжскаму арцыбіскупу. Археалагічныя даследаванні выявілі, што першапачаткова ў X-XI ст. умацаванае драўлянае паселішча Мядзел знаходзілася на самым вялікім востраве возера Мядзел, пры ўпадзенні ў возера Мястра ракі Дробня, якая…
Сёлета спаўняецца 500-гадовы юбілей выхаду ў свет першай беларускай друкаванай кнігі – перакладу Бібліі, здзейсненага славутым беларускім і ўсходнеславянскім першадрукаром Францыскам Скарынам. Нягледзячы на вялікую працу, праробленую некалькімі пакаленнямі даследчыкаў, у біяграфіі Скарыны ўсё яшчэ існуюць істотныя прагалы. Дагэтуль не ўстаноўлены дакладныя даты яго нараджэння і смерці. Невядома, дзе канкрэтна ён здабываў веды, неабходныя для…
Пасля смерці старэйшага брата Івана ў 1529 г. на Францыска наваліліся беды. Крэдыторы брата, купцы, абвінавацілі Скарыну ў тым, што ён, прысвоіўшы маёмасць Івана, уцёк з Вільнюса і не хоча вяртаць даўгі. На падставе іх скаргі, загадам караля Жыгімонта Старога, 5 ІІ 1532 Францыск быў арыштаваны і з красавіка знаходзіўся ў Познаньскай турме. Судовы працэс…
Месцазнаходжанне: Знаходзiцца на тэрыторыі самакіравання Вільнюскага раёна, у 14 км на ўсход ад Вільні. Міцкуны (літ. Mickūnai) – мястэчка на тэрыторыі самакіравання Вільнюскага раёна, у 14 км на ўсход ад Вільні, пры шашы Вільня — Лаварышкес — Полацк; цэнтр староства плошчай 54 км2, які ўключае 34 вёскі, з насельніцтвам больш за 5000 жыхароў. Праз мястэчка…
Месцазнаходжанне: Старая Свір была заснавана яшчэ плямёнамі штрыхаванай кірамікі (індаеўрапейцы — балты) на гары ў цэнтры сучаснага мястэчка, непадалек ад возера Свір. Возера звязана пратокамі з Віллей і Неманам. З паўночнага боку возера і праз Засвір ішоў сухапутны шлях перавалкі тавараў праз Нарачанскія вазеры ў прытокі Дзвіны на Полацк. На старым гарадзішчы існавала ўмацаванне, якое…
Месцазнаходжанне: Пліса з’яўлялася важным пунктам на старажытным Альгердавым шляху. Адлегласць да Вільні — 194 км., да Полацка — 65 км. Акрамя таго Пліса звязаная сухапутным шляхам з Дзісной (54 км). Такім чынам, транспартная камунікацыя паміж Вільняй і Полацкам праз Глыбокае ў часы Скарыны магла здзяйсняцца двума шляхамі: сухапутным і водна-сухапутным (праз Дзісну). Пліса ў часы…
Месцазнаходжанне: «Трактам Стэфана Баторыя. Паставы на памежжы культур» – так назваў сваю кнігу пра гісторыю горада мясцовы гісторык Іосіф Зямчонак. І сапраўды вызначальным для развіцця мястэчка было знаходжанне на сухім шляху з Вільні да Полацка, што мела стратэгічнае значэнне падчас вайсковых кампаній караля Стэфана Баторыя. Апісанне вайсковых дзеянняў дае нам і некаторае ўяўлянне пра шляхі…