Музей беларускага кнігадрукавання
Месцазнаходжанне: Будынак музея знаходзіцца на беразе р. Заходняя Дзвіна па вул. Ніжне-Пакроўскай, 22, побач з Богаяўленскім саборам. У 1990 годзе на самай старажытнай згодна з пісьмовымі крыніцамі вуліцы Полацка, па якой некалі хадзіў сам Францыск Скарына, быў адкрыты Музей беларускага кнігадрукавання. Яго з’яўленню папярэднічала вялікая праца. У 1981 годзе Акадэмія навук БССР распрацавала комплексную праграму…