Сафійскі сабор

Сафійскій сабор

Месцазнаходжанне: Будынак сабора стаіць на высокім беразе ў месцы злучэння рэк — Заходняй Дзвіны і Палаты, па вул. Замкавай, 1. Многія стагоддзі Сафійскі сабор з’яўляўся сімвалам незалежнасці, велічы, палітычнай, эканамічнай і культурнай значнасці Полацка сярод «гарадоў яму роўных». Нягледзячы на тое, што шматлікія войны, выбухі і перабудовы не дазволілі захаваць першапачатковы выгляд храма, Сафійскі сабор…

Спаса-Праабражэнская-царква

Спаса-Праабражэнская царква

Месцазнаходжанне: Будынак царквы знаходзіцца на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра па вул. Еўфрасінні Полацкай, 89. Спаса-Праабражэнская царква Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку ўяўляе сабой адзін з самых ранніх ацалелых на тэрыторыі Усходняй Еўропы храмаў, архітэктура якога, сфарміраваная ў працэсе творчай перапрацоўкі візантыйскіх традыцый, з’явілася ўзорам прынцыпова новага тыпу пабудоў, што стаў на рубяжы XII—XIII стст. асноўным у дойлідстве ўсёй…

Полацкі іезуіцкі калегіюм

Полацкі езуіцкі калегіум

Месцазнаходжанне: Езуіцкі калегіум размешчаны ў заходняй частцы гістарычнага цэнтра горада, вул. Стралецкая, 4, побач з Верхнім замкам і Валам Івана Грознага. У 1580 г. Стэфан Баторый запрасіў у горад каталіцкі ордэн езуітаў і надзяліў іх землямі і маёмасцю. У 1581 г. езуіты ў Полацку на Ніжнім замку адкрылі калегіум, першую сярэднюю навучальную ўстанову ордэна на…

Помнік Францыску Скарыне

Помнік Францыску Скарыне

Месцазнаходжанне: Помнік устаноўлены ў паўднёвай частцы аднайменнай плошчы, сфарміраванай перасячэннем праспекта Францыска Скарыны і вуліцы Гогаля. Ідэя ўсталявання помніка Францыску Скарыну на радзіме першадрукара з’явілася яшчэ ў 1920-я гады на хвалі тагачаснага ўздыму беларускай культуры. Нагодай для таго стала святкаванне 400-годдзя з пачатку беларускага кнігадрукавання, якое адзначалася ў 1925 годзе. Адным з ідэйных кіраўнікоў свята…

Канферэнцыя "Ідэі і інструменты для еўрапейскай спадчыны ў Беларусі"

Канферэнцыя “Ідэі і інструменты для еўрапейскай спадчыны ў Беларусі”

8 кастрычніка падчас Канферэнцыі ЕГУ «Ідэі і інструменты для еўрапейскай спадчыны ў Беларусі» праф. Аляксандр Калбаска прадставіў праект Культурны шлях Францішка Скарыны: частка Полацк – Вільня» ў межах тэмы: «Шлях Скарыны ў кантэксце Культурных маршрутаў Рады Еўропы. Вынікі пілотнага праекту». Праф. А. Калбаска расказаў аб змесце праекта, этапах яго выканання, асноўных партнёрах і сетцы зацікаўленых,…

Прэзентацыя праекту “Культурны шлях Францыска Скарыны (Частка Полацк — Вільня)”

На Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі прайшла прэзентацыя ходу рэалізацыі праекта “Культурны шлях Францыска Скарыны (частка Полацк — Вільня)”. Кангрэс праходзіў 1–3 кастрычніка ў Каўнасе, Літва. У працы кангрэса ўдзельнічалі члены каманды праекта Аляксандр Калбаска, Сяргей Харэўскі (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт) і Аляксей Ластоўскі (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт).

St. Jude the Apostle Church, Luchay

12–17 ліпеня 2021 года прайшла экспедыцыя па беларускай частцы шляхоў паміж Полацкім і Вільняй

Група ўдзельнікаў праекта з Беларусі і Літвы здзейсніла падарожжа ад Полацка да мяжы Літвы і назад, наведаўшы ключавыя месцы на гістарычных сухапутных i водных шляхах.