Дунілавічы
Месцазнаходжанне: Дунілавічы знаходзяцца на так званым «Баторыевым шляху» ад Полацка да Вільні, прыкладна на роўнай адлегласці між Глыбокім і Паставамі. У 1784 годзе шляхі з Дунілавіч выглядалі наступным чынам: «Дарога з Дунілавіч да Пастаў роўная, добрая, часам асаджаная дрэвамі. Дарога з Дунілавіч да Глыбокага — гасцінец пабіты і невыгодны». Дунілавічы былі радавой уласнасцю князёў Гальшанскіх,…