Месцазнаходжанне: Знаходзiцца на тэрыторыі самакіравання Вільнюскага раёна, у 14 км на ўсход ад Вільні. Міцкуны (літ. Mickūnai) – мястэчка на тэрыторыі самакіравання Вільнюскага раёна, у 14 км на ўсход ад Вільні, пры шашы Вільня – Лаварышкес – Полацк; цэнтр староства плошчай 54 км2, які ўключае 34 вёскі, з насельніцтвам больш за 5000 жыхароў. Праз мястэчка працякаюць Вільня і яе прыток Мукна. На паўночна-ўсход ад мястэчка размяшчаецца гідраграфічны запаведнік Вільні.

Лаварышкі ў часы Скарыны

Вядома, што ў хуткім часе пасля таго, як жыхары Літвы прынялі хрысціянства, вёска належала князям літоўскім. У дакументах 1523 года згадваюцца вёска Лаварышкі і воласць. У часы Вялікага княства Літоўскага вёска Лаварышкі мела агульнага старасту з Роканцiшкамi. У XVI – XVII стагоддзях тут знаходзіліся ліцейная і папяровая фабрыкі.

 

Лаварышкі ад XVII ст. да нашых дзён

У XVII стагоддзі староства перайшло ў валоданне магнатаў Пацаў. У 1798 годзе староства налічвала каля 800 душ і ўказам цара Паўла I перайшло ва ўласнасць Адама Бельскага.

Вядома, што ў пачатку ХХ стагоддзя вёска інтэнсіўна развівалася, пакуль не пачалася Першая сусветная вайна. У канцы 1944 года веску Лаварышкі атакаваў атрад польскіх партызанаў Арміі Краёвай і выбіў з яе нямецкіх акупантаў. Наколькі вядома, вёска Лаварышкі з’явілася адным з першых населеных пунктаў Літвы, у які ўвайшлі войскі Савецкай Арміі.

Што да дзён цяперашніх, у Лаварышкі пражываюць каля 700 жыхароў.

 

Касцёл Іаана Хрысціцеля

Наколькі вядома, першы касцёл у вёсцы Лаварышкі пабудавалі ў 1644 годзе дзякуючы шчодрасці вялікага падскарбія літоўскага Стэфана Паца. Касцёл быў знішчаны пажарам у 1755 годзе. Новы касцёл у пабудаваў біскуп Віленскі Міхаіл Зяньковіч. Прыход у Лаварышкі лічыўся заможным: у дакументах, якія дайшлі да нашых дзён, значыцца, што прыходу належалі выдавецтва, карчма, бровар, млын над рэчкай Вілейкай і гаспадарчыя пабудовы самага прыходу. У 1842 годзе царскім указам ўласнасць касцёлаў перайшла пад дзяржаўную юрысдыкцыю.
Касцёл, пабудаваны дзякуючы намаганням біскупа Віленскага, змяніў ў 1906 годзе новы. У гэты раз грошы на новы касцёл, немалую па тых часах суму – 11 тысяч рублёў срэбрам – сабралі самыя жыхары Лаварышак.

У пачатку ХХ стагоддзя ў Лаварышкі з’явіўся не толькі новы касцёл, але і вясковая народная школа. Населены пункт інтэнсіўна развіваўся, пакуль не пачалася Першая сусветная вайна. Цікава, што касцёл падчас баёў практычна не пацярпеў. Пацярпелi толькі прыходскiя могілкi.