Дні Францыска Скарыны, Вільня

12 лістапада ў Вільні распачаліся дні Францыска Скарыны

Ля памятнай табліцы з барэльефам першадрукара сабралася віленская беларуская грамадскасць: сябры беларускіх суполак, студэнты ЕГУ разам з выкладчыкамі Сяргеем Харэўскім і Аляксандрам Калбаскам, вучні віленскай беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны з настаўніцай Валянцінаю Кавальчук ды багата іншых гасцей і мінакоў. Урачыстаць адкрыў дудар Вячаслаў Красулін, вучні ў беларускіх уборах усклалі вянок. Вітальныя прамовы сказалі кіраўнік…

Канферэнцыя "Ідэі і інструменты для еўрапейскай спадчыны ў Беларусі"

Канферэнцыя “Ідэі і інструменты для еўрапейскай спадчыны ў Беларусі”

8 кастрычніка падчас Канферэнцыі ЕГУ «Ідэі і інструменты для еўрапейскай спадчыны ў Беларусі» праф. Аляксандр Калбаска прадставіў праект Культурны шлях Францішка Скарыны: частка Полацк – Вільня» ў межах тэмы: «Шлях Скарыны ў кантэксце Культурных маршрутаў Рады Еўропы. Вынікі пілотнага праекту». Праф. А. Калбаска расказаў аб змесце праекта, этапах яго выканання, асноўных партнёрах і сетцы зацікаўленых,…

Прэзентацыя праекту “Культурны шлях Францыска Скарыны (Частка Полацк — Вільня)”

На Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі прайшла прэзентацыя ходу рэалізацыі праекта “Культурны шлях Францыска Скарыны (частка Полацк — Вільня)”. Кангрэс праходзіў 1–3 кастрычніка ў Каўнасе, Літва. У працы кангрэса ўдзельнічалі члены каманды праекта Аляксандр Калбаска, Сяргей Харэўскі (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт) і Аляксей Ластоўскі (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт).

St. Jude the Apostle Church, Luchay

12–17 ліпеня 2021 года прайшла экспедыцыя па беларускай частцы шляхоў паміж Полацкім і Вільняй

Група ўдзельнікаў праекта з Беларусі і Літвы здзейсніла падарожжа ад Полацка да мяжы Літвы і назад, наведаўшы ключавыя месцы на гістарычных сухапутных i водных шляхах.