Месцазнаходжанне: Вуліца знаходзіцца ў Старой частцы горада (Senamiestis), раёне Зарэчча (Užupis)
на правым беразе рэчкі Вільняле.

Вуліца Полацкая ў часы Скарыны

Прыродны рэльеф Вільні вызначаў найбольш зручныя шляхі ў горад і з горада — з захаду, поўдня і паўднёвага ўсходу. Галоўным і старэйшым перакрыжаванем першых вуліц у цэнтры быў кірамаш каля касцёла Св. Янаў (Šv.Jono). Будынак гарадскога кіравання таксама меўся быць там. Такім чынам Вільня была злучана з Меднікамі, Полацкам і Тракаем. Па Полацкай вуліцы купцы з Полаццку і іншых гарадоў, размешчаных на ўсходзе краю, траплялі ў Вільню. У розныя часы вуліца насіла назвы: тракт Полацкі, Полацка, тракт Баторыя. Ад сярэдзіны XIII стагоддзя у якасці пакрыцця выкарыстоўваўся насціл з дубовых брусоў. На пачатку XV стагоддзя адбывалася замена драўлянага пакрыцця на брук. Існаваў спецыяльны падатак: кожнаму, хто прыбываў у горад, трэба было прынесці з сабою камень, памерам з галаву. Пакрысе вуліца абрастала дамамі.

 

Вуліца Полацкая ў цяперашні час

Усяго на вуліцы Полацкай зараз знаходзіцца 81 дом (адрас). Дамоў з цотнымі нумарамі 50, з няцотнымі — 31. Пераважаюць жылыя будынкі. Гэта самая вялікая вуліца ў Старым горадзе па колькасці дамоў. Яе працягласць роўная 1 км. Злучаная з вуліцамі Ўжупіо і Аланду. Дзякуючы настойлівай ініцыятыве віленскай беларускай суполкі на пачатку вуліцы ў 2019 годзе з’явіўся надпіс, зроблены Скарынаўскім шрыфтом. Верагодна, што па гэтай вуліцы палачанін Францыск Скарына прыйшоў ў Вільню болей за 500 гадоў таму каб потым выданнем першых кніжак яе праславіць. З выбітных аб’ектаў на вуліцы месцяцца Бернардінскія могілкі з капліцаю і касцёл Святога Барталамея. Касцёл быў пабудаваны на месцы, дзе з сярэдзіны XVII стагоддзя драўляны існаваў. Зараз гэта адзіны ва Ўжупісе і самы маленькі па плошчы ў горадзе храм. У ім збіраецца на набажэнствы беларуская грамада Вільні. Службы праводзяцца па-беларуску.