Месцазнаходжанне: Зарэччэ, вул. Ужупё, 17a.
Касцёл Святога Варфаламея – рымска-каталіцкі касцёл пабудаваны ў XVII стагоддзі, перабудаваны ў 1824 годзе. Пры нашэсці войскаў Аляксея Міхайлавіча ў 1655 годзе больш раннія драўляныя пабудовы кляштара і храма былі спалены. У 1664 годдзе Ян Райскі ўзвёў тут каменную капліцу. У 1778 годзе капліца была перабудавана па праекце Марціна Кнакфуса ў стылі класіцызму. Падчас паўстання 1794 года будынак пацярпеў і намаганнямі айца Аўгусціна Стадольніка быў адбудаваны ў 1823-1824 гадах па праекце Караля Падчашынскага. У 1881 годзе была пабудавана званіца. У такім выглядзе касцёл захаваўся да нашых дзён. Перад Другой сусветнай вайной у Вільні пасяліліся манахі і часова карысталіся касцёлам Святога Варфаламея для сваіх малебнаў. У 1949 годзе савецкімі ўладамі храм быў зачынены, а яго тры драўляныя барочныя алтары былі перамешчаныя ў касцёл Святога Міхаіла Архангела ў Няменчыне, лёс двух іншых алтароў невядомы. У 1997 годзе касцёл быў перададзены віленскай суполцы беларусаў-каталікоў. У 2016 годзе імшы ў касцёле пачалі адпраўляць выключна на беларускай мове.
Вонкава касцёл глядзіцца строга, як і належыць будынкам класіцызму. Будынак мае падоўжаную форму. У пярэдняй яго часткі, як бы працягам трохкутнага франтона над парадным уваходам, узвышаецца адзіная вежа, з цёмна-карычневым, амаль чорным квадратным купалам. Адзіным упрыгожваннем фасада з’яўляюцца статуі, размешчаныя ў нішах пярэдняга фасада, паабапал ад прастакутнага акна над уваходам. На трохкутным франтоне, у праёме гарызантальнага арачнага вокны ўсталяваная статуя ўкрыжаванага Ісуса.