Усё пачалося са шляху...

Даведацца больш
Культурны шлях Францыска Скарыны (частка Полацк – Вільня) – гэта ініцыятыва групы спецыялістаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Віленскай гімназіі імя Ф. Скарыны (Вільнюс, Літва), Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (Полацк, Беларусь) і Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (Полацк, Беларусь), падтрыманая Міністэрствам замежных спраў Літоўскай Рэспублікі ў рамках Праграмы развіцця супрацоўніцтва і падтрымкі дэмакратыі.

Праект накіраваны на садзейнічанне захаванню і папулярызацыі спадчыны, звязанай з асобай Ф. Скарыны, на аснове мадэлі культурнага шляху Савета Еўропы, якая забяспечвае супрацоўніцтва і сінэргію шырокага кола зацікаўленых суб’ектаў, уключаючы органы ўлады адпаведных краін.

Рэалізацыя праекта “Культурны шлях Францыска Скарыны (частка Полацк – Вільня)” паспрыяла дэталізацыі распрацоўкі наступных плануемых частак большага праекту. Нашая праца дазволіла распрацаваць і прадставіць на разгляд і абмеркаванне міжнароднай экспертнай супольнасці канцэпцыю “Еўрапейскага культурнага шляху Францыска Скарыны”, што будзе працягвацца ў іншых краінах.

Навіны і падзеі

ЕГУ шукае падтрымку, каб усталяваць помнік Францыску Скарыне

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт плануе ўсталяваць помнік Францыску Скарыну, выдатнаму беларускаму навукоўцу, друкару і гуманісту XVI стагоддзя. Праект накіраваны на ўшанаванне памяці першадрукара і яго неацэнны ўнёсак у развіццё адукацыі і…

Падрабязней

Кракаў-Прага: падарожжа працягваецца

Сёлета даследчыкі і навукоўцы, выкладчыкі з ЕГУ, Аляксандр Калбаска, Сяргей Харэўскі і Аляксей Ластоўскі, працягнулі сваю працу над праектам «Культурны шлях Францыска Скарыны». На трэці дзень навуковага падарожжа ўдзельнікаў чакаў…

Падрабязней

Шлях Скарыны: Кракаў-Прага

Апошнія навіны з экспедыцыі даследчыкаў і выкладчыкаў ЕГУ Аляксандра Калбаскі, Сяргея Харэўскага і Аляксея Ластоўскага на шляху Кракаў-Прага ў межах праекта «Культурны шлях Францішка Скарыны». Сваё падарожжа ўдзельнікі распачалі з…

Падрабязней

Галерэя