Навіны

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт плануе ўсталяваць помнік Францыску Скарыну, выдатнаму беларускаму навукоўцу, друкару і гуманісту XVI стагоддзя. Праект накіраваны на ўшанаванне памяці першадрукара і яго неацэнны ўнёсак у развіццё адукацыі і культуры ва Усходняй Еўропе.

Спадчына Францыска Скарыны

Францыск Скарына вядомы сваім выдатным дасягненнем – ён першым надрукаваў Біблію на беларускай рэдакцыі царкоўна-славянскае мовы, што зрабіла яе даступнай для шырокай аўдыторыі. Яго дзейнасць адлюстроўвае прынцыпы асветы, адукацыі і абмену ведамі — гэта тыя ж самыя каштоўнасці, што ляжаць у аснове місіі ЕГУ.

Бачанне праекта

ЕГУ імкнецца стварыць помнік, які будзе не толькі шанаваць спадчыну Скарыны, але і натхняць будучыя пакаленні навукоўцаў, студэнтаў і інтэлектуалаў. Універсітэт бачыць у гэтым праекце сімвал трансфармуючай сілы адукацыі, якая адлюстроўвае наватарскую працу і доўгатэрміновы ўплыў дзейнасці беларускага першадрукара.

Важнасць падтрымкі

Для рэалізацыі праекта ўніверсітэт звяртаецца да супольнасці за падтрымкай, бо распачаць распрацоўку можна толькі пры значных калектыўных намаганняў і фінансавай дапамозе. На дадзены момант ЕГУ плануе сабраць 2300 € на праектаванне, будаўніцтва і ўстаноўку помніка Францыску Скарыне.

Як можна дапамагчы

Універсітэт заклікае ўсіх неабыякавых зрабіць свой унёсак у праект. Кожнае ахвяраванне, незалежна ад яго памеру, наблізіць момант узвядзення помніка. Імёны ахвярадаўцаў будуць увекавечаны разам з помнікам і будуць сімвалізаваць нашу агульную прыхільнасць каштоўнасцям адукацыі і асветы.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да гэтай значнай ініцыятывы! Універсітэт плануе стварыць сімвал імкнення да ведаў і адукацыі, які будзе служыць натхненнем для будучых пакаленняў. Падтрымайце гэты праект і дамапажыце захаваць спадчыну сапраўднага піянера ведаў Францыска Скарыны!

Рэквізіты для аплаты: 

Прызначэнне: Помнік Асветы
Рахунак у SEB: LT207044090103036774