Курс створаны выкладчыкамі бакалаўрскай праграмы “Еўрапейская спадчына”, экспертамi праекта «Універсітэт без межаў», ініцыятырамі праекта “Еўрапейскі культурны шлях Францыска Скарыны” прафесарам Аляксандрам Калбаскам і вядомым мастацвазнаўцам Сяргеем Харэўскім.
Курс мае на мэце засваенне слухачамі ведаў па гісторыі ідэй Усходняй і Цэнтральнай Еўропы канца XV – першай паловы XVI стст. у на прыкладзе асобы Францішка Скарыны. Вывучаецца асабісты лёс і спадчына Скарыны ў кантэксце гісторыі культуры, навукі і рэлігіі яго эпохі.
Курс складаецца з чатырох асноўных модуляў:
- Адукацыя ў эпоху Скарыны;
- Шляхі культуры Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы;
- Кніжная культура, медыцына і садова-паркавая культура Еўропы ў кантэксце дзейнасці Скарыны;
- Асабісты лёс чалавека, асабістыя стратэгіі той эпохі на прыкладзе Скарыны.
Атрыманыя веды і навыкі стануць падставаю для рэалізацыі індывідуальных творчых і даследчыцкіх праектаў, звязаных з тэматыкай курса.