25 кастрычніка 2022 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адбыўся прэм’ерны паказ фільма «Сад Скарыны».
Стужка была створанага выкладчыкамі Аляксандрам Матафонавым і Сяргеем Харэўскім адмыслова да 500-годдзя выдання першай друкаванай кнігі на тэрыторыі ўсяго ВКЛ беларускага гуманіста-асветніка Францыска Скарыны.
Здымкі праходзілі ў пяці краінах Еўропы, у гарадах, дзе жыў, вучыўся і працаваў вялікі першадрукар. У межах праекта «Культурны шлях Францыска Скарыны» аўтары прайшлі шляхам першадрукара ад Полацка да Падуі. У фільме паказаныя ўнікальныя кадры з месцаў, дзе быў Скарына, а таксама запісаныя інтэрв’ю вядомых міжнародных даследчыкаў ягонай спадчыны.