Навіны

1 сакавіка адмыслова да 500-годдзя выдання першай кнігі ВКЛ у бібліятэцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ўрачыста адкрылася выстава «Свет Скарыны».

У экспазіцыі прадстаўленыя выдадзеныя за апошнія паўстагоддзя кнігі, прысвечаныя вялікаму еўрапейскаму асветніку і першадрукару Францыску Скарыне.

У цырымоніі адкрыцця выставы прынялі ўдзел выкладчыкі ЕГУ: праф. Аляксандр Калбаска, лектар Сяргей Харэўскі, старшыня клуба беларусаў Вільні «Сябрина» Валянцін Стэх, а таксама і вядомыя літоўскія гісторыкі – д-р.Альвідас Нікжэнтайціс, Д-р. Альфрэдас Бумблаўскас і д-р. Сяргей Цямчын, якія выступілі з кароткімі прывітальнымі прамовамі.

Рэктар ЕГУ праф. Сяргей Ігнатаў напрыканцы выступіў з прамовай, у якой адзначыў вялікую важнасць такіх ініцыятыў для ўмацавання ідэнтычнасці ўніверсітэта і выхавання студэнтаў як моладзь, датычную да еўрапейскай цывілізацыі, яркім прадстаўніком якой у пачатку XVI ст. І быў геніяльны беларускі гуманіст Францыск Скарына.

Выстава ў бібліятэцы ЕГУ доўжыцца больш за месяц, да пачатку красавіка.