Невядомыя старонкі біяграфіі Францыска Скарыны. Алесь Жлутка
Сёлета спаўняецца 500-гадовы юбілей выхаду ў свет першай беларускай друкаванай кнігі – перакладу Бібліі, здзейсненага славутым беларускім і ўсходнеславянскім першадрукаром Францыскам Скарынам. Нягледзячы на вялікую працу, праробленую некалькімі пакаленнямі даследчыкаў, у біяграфіі Скарыны ўсё яшчэ існуюць істотныя прагалы. Дагэтуль не ўстаноўлены дакладныя даты яго нараджэння і смерці. Невядома, дзе канкрэтна ён здабываў веды, неабходныя для…