Месцазнаходжанне: Камаі ў першай палове XV стагоддзя належылі роду Пронскіх, разанскім баярам з Маскоўскага царства, якія перайшлі на службу да літоўскага князя Казіміра Ягелончыка. Упершыню згадваецца як маёмасць князя Глеба Пронскага, які загінуў у 1513 годзе ў бітве з татарамі пад Мінскам. Далей Камаямі валодаў яго сын Сямён (у каталіцтве — Фрыдэрык), кіеўскі ваявода. У троцкага кашталяна Аляксандра Фрыдэрыкавіча Пронскага ў 1592 годзе Камаі набыў Томаш Рудамін. З гэтым ваяўнічым родам звязана пабудава тут славутага касцёла абарончага тыпу. Да гэтага роду належылі некалькі найбольш знакамітых ваяроў Вялікага Княства Літоўскага, а таксама ксёндз-іезуіт Ян Рудамін, які праславіўся місіянерскай дзейнасцю ў Індыі і Кітаі.
Камаі ў часы Скарыны
Камаі ў першай палове XV стагоддзя належылі роду Пронскіх, разанскім баярам з Маскоўскага царства, якія перайшлі на службу да літоўскага князя Казіміра Ягелончыка. Упершыню згадваецца як маёмасць князя Глеба Пронскага, які загінуў у 1513 годзе ў бітве з татарамі пад Мінскам. Далей Камаямі валодаў яго сын Сямён (у каталіцтве — Фрыдэрык), кіеўскі ваявода. У троцкага кашталяна Аляксандра Фрыдэрыкавіча Пронскага ў 1592 годзе Камаі набыў Томаш Рудамін. З гэтым ваяўнічым родам звязана пабудава тут славутага касцёла абарончага тыпу. Да гэтага роду належылі некалькі найбольш знакамітых ваяроў Вялікага Княства Літоўскага, а таксама ксёндз-іезуіт Ян Рудамін, які праславіўся місіянерскай дзейнасцю ў Індыі і Кітаі.
Камаі з XVII ст. да нашых дзён
Касцёл-крэпасць Яна-Хрысціцеля
Мураваны касцёл тут быў узведзены ў 1606 годзе брацлаўскім ваяводам Янам Рудамінам-Дусяцкім, які праславіўся сваімі вайсковымі чынамі, удзелам у вайне з Масквою (1567 год) і у паходзе караля Стэфана Баторыя на Полацк (1579-81). Каралеўскае войска якраз рушыла праз яго ўладанні. Рупіўся ваявода і пра пашырэнні сваіх уладанняў, менавіта дзякуючы яго гаспадарлівасці ўладанні Рудамінаў значна выраслі. Пра яго здзяйсненні некалькі вершаў напісаў «сармацкі Гарацый» паэт Мацей Сарбеўскі. Ваявода быў пахаваны ў бернардынскім касцёле Святога Францыска ў Вільні.
Касцёл Яна-Хрысціцеля з двума цыліндрычнымі вежамі і сістэмай стральніц з’яўляецца адным з самых позніх прадстаўнікоў готыкі ў Заходняй Еўропе. Ён адносіцца да рэдкага на тэрыторыі Беларусі тыпу абарончых храмаў, таксама як цэрквы ў Сынкавічах і Маламажэйкаве. Сярод аналагаў варта згадаць кафедральны сабор святога Стэфана ў Вільні, узведзены ў той жа час (1612 год). Тыпалогія гэтых храмаў ўзыходзіць да раманска-гатычных касьцёлаў і замкаў Паўночнай Францыі і Нідэрландаў. У гэты ж час у Літве таксама будавалі падобныя замкі (Гайцюнішкі, Геранёны). Такі французска-нідэрландскі ўплыву можна растлумачыць міграцыяй у ВКЛ архітэктараў і мастакоў з гэтых зямель. Сляды дзвюх вежаў каля алтара сведчаць, што пачаткова касцёл быў чатырох вежавым. Тоўстыя сцены касцёла і байніцы вежаў маглі выконваць сваю абарончую функцыю на практыцы: тут у сценах захоўваюцца ядра ад шведскіх гармат часоў Паўночнай вайны пачатку ХVIII стагоддзя.
Сведчанняў культурных сувязяў між рознымі землямі з’яўляецца і абраз Маці Божай Чанстахоўскай, прывезены з Кракава. Абраз лічыцца цудадзейным на працягу стагоддзяў.
Таксама сярод каштоўнасцей у інтэр’еры касцёла можна вылучыць абраз «Ісус Хрыстос і сірата», напісаны вядомым мастаком і паўстанцам Альфрэдам Эдвардам Ромэрам, які жыў у суседнім Каралінаве. Жыццё і норавы жыхароў Камайшчыны апісала яго дачка, Гэлена Ромэр, ў зборніку навэлаў «Тутэйшыя».
Насупраць касцёла знаходзіцца каменны крыж, які паводле найбольш агульнапрынятай версіі быў усталяваны недзека ў XV-XVI стагоддзях, і яго магчыма мог бачыць падчас сваіх вандровак між Вільняй і Полацкам Францыск Скарына.
І калі ўжо згадалі нашага першадрукара, то ў Камайскім касцёле пачыналася святарская служба Казіміра Сваяка (Канстанціна Стаповіча), які напісаў у сваім дзённіку пра Камаі у 1915 годзе: «Беларусь шчырая. Нават разгаварыцца іначай трудна. Касцёл нагадвае крэпасць з сярэдніх вякоў».
У сваім змаганні за нацыянальнае адраджэнне і пашырэнне беларускай мовы ў каталіцкай царкве Казімір Сваяк звяртаецца да постаці Скарыны, дзе вылучаецца найперш яго пераклад Бібліі на мову простага народу («Памяці Франішцка Скарыны, слаўнага доктара з Полацка», 1925 г.).