Месцазнаходжанне: Раён Каралiнiшкi, вул. Сецiна, 21.
Гісторыя Віленскай беларускай гімназіi імя Ф. Скарыны сваімі каранямі адыходзіць да мінулага стагоддзя. 1 лютага 1919 года пачала дзейнічаць Вiленская беларуская гiмназiя (ВБГ). Адкрыццё гімназіі адбывалася ў вельмі нестабільнай, складанай палітычнай сітуацыі: ішла першая сусветная вайна. Дазвол на адкрыцце гімназіi немцы далi ў восень 1918 года, напярэдаднi свайго адступлення з Вiльнi. Пасля адыходу немцаў уладу ў свае рукі ўзяла Лiтоўская тарыба (рада). Ад яе таксама быў атрыманы дазвол на адкрыццё ВБГ. Паводле загаду мiнiстра асветы Мікаласа Бiржышкi ад 01.01.1919 года Беларускаму таварыству было выдзелена памяшканне ў базыльянскiх мурах (вул. Вастрабрамская 9; цяпер вул. Дзiджоi 49), дзе ўжо iснавала праваслаўная духоўная семiнарыя, у якой выкладалася беларуская мова. Спачатку ў ВБГ дзейнічалі 2 пачатковыя класы, дзе ў асноўным займаліся дзеці-сіроты, і 8 гімназічных класаў. У час адкрыцця гімназіі налічвалася больш за 340 вучняў. Асноўны ініцыятар стварэння гімназіі — археолаг Іван Луцкевіч.
ВБГ якая працавала пры польскай уладзе і пры нямецкай акупацыі, была зачынена савецкай уладай ў 1944 годзе.
У 1994 годзе ў Вільні, была заснавана беларускамоўная сярэдняя школа школа №68, якой ў 1997 годзе прысвоена імя Ф. Скарыны. У 2013 годзе школа атрымала статус гімназіі