НавіныКанферэнцыя "Ідэі і інструменты для еўрапейскай спадчыны ў Беларусі"

8 кастрычніка падчас Канферэнцыі ЕГУ «Ідэі і інструменты для еўрапейскай спадчыны ў Беларусі» праф. Аляксандр Калбаска прадставіў праект Культурны шлях Францішка Скарыны: частка Полацк – Вільня» ў межах тэмы: «Шлях Скарыны ў кантэксце Культурных маршрутаў Рады Еўропы. Вынікі пілотнага праекту».

Праф. А. Калбаска расказаў аб змесце праекта, этапах яго выканання, асноўных партнёрах і сетцы зацікаўленых, а таксама аб выніках праекта і далейшых перспектывах развіцця.