Навіны

Курс створаны выкладчыкамі бакалаўрскай праграмы “Еўрапейская спадчына”, экспертамi праекта «Універсітэт без межаў», ініцыятырамі праекта “Еўрапейскі культурны шлях Францыска Скарыны” прафесарам Аляксандрам Калбаскам і вядомым мастацвазнаўцам Сяргеем Харэўскім.

Курс мае на мэце засваенне слухачамі ведаў па гісторыі ідэй Усходняй і Цэнтральнай Еўропы канца XV – першай паловы XVI стст. у на прыкладзе асобы Францішка Скарыны. Вывучаецца асабісты лёс і спадчына Скарыны ў кантэксце гісторыі культуры, навукі і рэлігіі яго эпохі.

Курс складаецца з чатырох асноўных модуляў:

  1. Адукацыя ў эпоху Скарыны;
  2. Шляхі культуры Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы;
  3. Кніжная культура, медыцына і садова-паркавая культура Еўропы ў кантэксце дзейнасці Скарыны;
  4. Асабісты лёс чалавека, асабістыя стратэгіі той эпохі на прыкладзе Скарыны.

Атрыманыя веды і навыкі стануць падставаю для рэалізацыі індывідуальных творчых і даследчыцкіх праектаў, звязаных з тэматыкай курса.