Месцазнаходжанне: Знаходзiцца на тэрыторыі самакіравання Вільнюскага раёна, у 14 км на ўсход ад Вільні. Міцкуны (літ. Mickūnai) – мястэчка на тэрыторыі самакіравання Вільнюскага раёна, у 14 км на ўсход ад Вільні, пры шашы Вільня — Лаварышкес — Полацк; цэнтр староства плошчай 54 км2, які ўключае 34 вёскі, з насельніцтвам больш за 5000 жыхароў. Праз мястэчка працякаюць Вільня і яе прыток Мукна. На паўночна-ўсход ад мястэчка размяшчаецца гідраграфічны запаведнік Вільні.

З гiсторыi Міцкун

У гістарычных дакументах — першыя згадкі пра Міцкунай сустракаюцца ў архівах, датаваных XVII стагоддзем. Вядома, што ў свой час на беразе Віліі здабывалі балотную руду, з якой затым каваліся мячы і аралы. Гісторыкi мяркуюць, што аж да XVII стагоддзя Міцкунай былі ўласнасцю караля Рэчы Паспалітай. У 1611 годзе кароль польскі Зыгмунт III Ваза даруе нейкаму Валерыю Шпырке права пабудаваць у Міцкунай мост. Сярод гаспадароў пабывалі і члены сям’і Балінскіх і Мараўскіх. У 1818–1824 гадах Мiцкунскiм маёнткам валодаў прафесар імператарскага Віленскага універсітэта Аўгуст Бекю, айчым паэта Юліуша Славацкага. У XVII — XVIII стагоддзях згадваўся Мiцкунскi маёнтак, якi належыў віленскама капітулу.

Пачатак селішчу паклала капліца, пабудаваная ў першай палове XVIII стагоддзя. У 1775 годзе тут было 6 двароў. Да пачатку XIX стагоддзя Мiцкунамi валодала сям’я Сямашка. Паводле гістарычных дакументах у 1815 годзе Міцкунай перайшлі ва ўласнасць роду Пілар (па іншай версіі Пiляраў). Менавіта, дзякуючы намаганням аднаго з Пілар, у Міцкунай вырас касцёл,як i дзейнічаў да 1871 года.

У 1905 году Фелікс Дзяржынскі арганізаваў у Мiцкунах мітынг супраць расейскай улады. У 1920–1939 гадах вёска Мiцкуны ўваходзіла ў Віленскі павет Віленскага краю, які належаў Польшчы. Пасля Другой сусветнай вайны Мiцкуны сталі мястэчкам. У 1950–1994 гадах былі цэнтрам апiлiнкi, з 1950 года — цэнтральнай сядзібай калгаса імя Дзяржынскага.

 

Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі 

Паводле гістарычных дакументаў у 1815 годзе Міцкунай перайшлі ва ўласнасць роду Пілар (па іншай версіі Пiлярaў). Родапачынальнікам Пілар ў Літве быў Мікалай Пілар, які служыў палкоўнікам пяхоты ў шведскай арміі. Менавіта дзякуючы намаганням аднаго з Пілар, ў Міцкунай вырас касцёл. Касцёл дзейнічаў да 1871 года, калі ўказам уладаў у ім быў заснаваны праваслаўны прыход, які дзейнічаў аж да 1918 года. У 1826 годзе цяперашняя цагляная царква была пабудавана, а ў 1869 году зачынена. У 1871 годзе ператворана ў праваслаўную царкву. Каталікі вярнулі храм толькі ў 1918 годзе. Царква ў 1922 году адрамантавана, а ў 1923 году заснаваны прыход. У 1935 годзе адбываецца рэстаўрацыя. Пры Пастары Аляксандры Ляховічу ў 1969 годзе храм адрамантаваны. Касцёл — пабудаваны ў стылю ранняга класіцызму, у плане прамавугольнiка з вежай. Побач размешчана званіца.