Культурны Шлях Францішка Скарыны працягваецца

У канцы чэрвеня завяршылася другая экспедыцыя ў рамках праекту Культурны шлях Францішка Скарыны, на этапе Вільня–Кракаў. Гэтым разам маршрут пралягаў па старадаўнім Ягелонаўскім, або Каралеўскім шляху. Ён утварыўся ад 1386 г., калі вялікі князь літоўскі Ягайла, адправіўся з Вільні ў падарожжа ў Польшчу, каб атрымаць каралеўскі пасад у Кракаве. Пераехаўшы польскую мяжу, ён прыехаў у…

Выстава “Свет Скарыны”

1 сакавіка ў бібліятэцы ЕГУ адбылося ўрачыстае адкрыццё кніжнай выставы «Свет Скарыны». Яна прымеркаваная да 500-годдзя выдання ў Вільні вялікім еўрапейскім асветнікам Францішкам Скарынам першай кнігі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага. У часовай экспазіцыі можна ўбачыць дзясяткі кніг, прысвечаных першадрукару, выдадзеных у розны час і ў розных краінах за апошнія паўстагоддзя.У цырымоніі адкрыцця выставы прынялі…

Францыск Скарына: стратэгіі цывілізацыйнага выбару

На Віленскім кніжным кірмашы, у выставачным цэнтры LitExpo (Laisvės pr. 5). 24 лютага з 11.00 да 12.00 канф. зала 5.3: выступленне лектара Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ Сяргея Харэўскага ў межах групавой дыскусіі, прысвечанай тэме: «Францыск Скарына: стратэгіі цывілізацыйнага выбару». Удзельнічаюць таксама гісторык Аляксандар Адамковіч, старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве,, славутыя літоўскія гісторыкі Альфрэдас…

Дні Францыска Скарыны, Вільня

12 лістапада ў Вільні распачаліся дні Францыска Скарыны

Ля памятнай табліцы з барэльефам першадрукара сабралася віленская беларуская грамадскасць: сябры беларускіх суполак, студэнты ЕГУ разам з выкладчыкамі Сяргеем Харэўскім і Аляксандрам Калбаскам, вучні віленскай беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны з настаўніцай Валянцінаю Кавальчук ды багата іншых гасцей і мінакоў. Урачыстаць адкрыў дудар Вячаслаў Красулін, вучні ў беларускіх уборах усклалі вянок. Вітальныя прамовы сказалі кіраўнік…

Канферэнцыя "Ідэі і інструменты для еўрапейскай спадчыны ў Беларусі"

Канферэнцыя “Ідэі і інструменты для еўрапейскай спадчыны ў Беларусі”

8 кастрычніка падчас Канферэнцыі ЕГУ «Ідэі і інструменты для еўрапейскай спадчыны ў Беларусі» праф. Аляксандр Калбаска прадставіў праект Культурны шлях Францішка Скарыны: частка Полацк – Вільня» ў межах тэмы: «Шлях Скарыны ў кантэксце Культурных маршрутаў Рады Еўропы. Вынікі пілотнага праекту». Праф. А. Калбаска расказаў аб змесце праекта, этапах яго выканання, асноўных партнёрах і сетцы зацікаўленых,…

Прэзентацыя праекту “Культурны шлях Францыска Скарыны (Частка Полацк — Вільня)”

На Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі прайшла прэзентацыя ходу рэалізацыі праекта “Культурны шлях Францыска Скарыны (частка Полацк — Вільня)”. Кангрэс праходзіў 1–3 кастрычніка ў Каўнасе, Літва. У працы кангрэса ўдзельнічалі члены каманды праекта Аляксандр Калбаска, Сяргей Харэўскі (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт) і Аляксей Ластоўскі (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт).

St. Jude the Apostle Church, Luchay

12–17 ліпеня 2021 года прайшла экспедыцыя па беларускай частцы шляхоў паміж Полацкім і Вільняй

Група ўдзельнікаў праекта з Беларусі і Літвы здзейсніла падарожжа ад Полацка да мяжы Літвы і назад, наведаўшы ключавыя месцы на гістарычных сухапутных i водных шляхах.