Навіны

У канцы чэрвеня завяршылася другая экспедыцыя ў рамках праекту Культурны шлях Францішка Скарыны, на этапе Вільня–Кракаў.

Гэтым разам маршрут пралягаў па старадаўнім Ягелонаўскім, або Каралеўскім шляху. Ён утварыўся ад 1386 г., калі вялікі князь літоўскі Ягайла, адправіўся з Вільні ў падарожжа ў Польшчу, каб атрымаць каралеўскі пасад у Кракаве. Пераехаўшы польскую мяжу, ён прыехаў у Люблін, дзе сабраныя на з’ездзе рыцары абралі яго кандыдатам на карону. Створаная ў той час унія адкрыла князю шлях да польскага трону. З вялікай світаю ён выправіўся ў сталічны Кракаў. Пасля хросту, пры якім ён быў названы Уладзіславам, і шлюбу з каралевай Ядзвігай Анжуйскай, ён атрымаў абяцаную карону. З таго векапомнага падарожжа Ягайлы і ягонага двара пачаўся надзвычайны шлях шляху, які звязваў сталіцы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Гасцінец Кракаў-Люблін-Вільня шмат разоў станавіўся сведкам каралеўскіх працэсіяў. Ён стаў таксама галоўным гандлёвым шляхам, па якім таксама праязджалі купцы і рамеснікі, чыноўнікі і дыпламаты, рыцары і святары, навукоўцы і лекары, дойліды і мастакі. А калі ў 1569 г. на сойме ў Любліне была ўтвораная Рэч Паспалітая, дарога з Вільні, праз Люблін, да Кракава стала найважнейшым шляхам агульнае дзяржавы. Яе значэнне пачало пакрысе змяньшацца толькі пасля пераносу Жыгімонтам III Вазам каралеўскае рэзідэнцыі ў Варшаву ў 1611 годзе.

Ягелонскі шлях адыграў выключную ролю ў працэсе ўнікальнай інтэграцыі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Ён дзейнічаў як сапраўдны еўрапейскі культурны шлях , што паспрыяў абмену ідэямі і дасягненнямі паміж Захадам (лацінскай цывілізацыяй) і Усходам (візантыйскай цывілізацыяй). Экспэдыцыя Еўрапейскага Гуманітарнага унівэрсітэту, у складзе прафэсара Аляксандра Калбаскі, выкладчыка Сяргея Харэўскага і даследчыка Аляксея Ластоўскага праехала гэтым незвычайным маршрутам Кракаў – Люблін – Вільня па слядах Францішка Скарыны, які ўпершыню ім праехаў узімку 1504 года.

Падчас навуковага падарожжа абыліся сустрэчы з вядомымі знаўцамі эпохі Скарыны — доктарам Аляксандрам Навумавым, прафэсарам Венецыянскага і Ягелонскага ўнівэрсітэтаў, докатарам Сяргеем Кавалёвым, прафэсрам Люблінскага унівэрсітэту, доктарам Юрыям Гардзеевым, ад’юнктам Інстытута Ўсходняй Еўропы Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве ды іншымі даследчыкамі гісторыі і культуры Беларусі, Літвы і Польшчы.

Пасьля Кракава, дзе Скарына вучыўся ў славутым унівэрсітэце, і атрымаў ступень бакалаўра вольных мастацтваў у 1506 годзе, экспэдыцыя выправілася ў Познань, што таксама звязаная з лёсам выдатнага беларускага гуманіста-асветніка.

Па шляху удзельнікі экспэдыцыі праводзілі манторынг культурных і натуральных ландшафтаў, звязаных са шляхам Скарыны ад Вільні да Полацка, рабілі натурныя даследванні аб’ектаў гісторыка-культурнае спадчыны, звязаные са Скарынавай эпохай (канца XV- пач. XVI ст.ст.), наведвалі музэі, бібліятэкі, унівэрсітэты.