Культурны Шлях Францішка Скарыны працягваецца

У канцы чэрвеня завяршылася другая экспедыцыя ў рамках праекту Культурны шлях Францішка Скарыны, на этапе Вільня–Кракаў. Гэтым разам маршрут пралягаў па старадаўнім Ягелонаўскім, або Каралеўскім шляху. Ён утварыўся ад 1386 г., калі вялікі князь літоўскі Ягайла, адправіўся з Вільні ў падарожжа ў Польшчу, каб атрымаць каралеўскі пасад у Кракаве. Пераехаўшы польскую мяжу, ён прыехаў у…