Выстава “Свет Скарыны”

1 сакавіка ў бібліятэцы ЕГУ адбылося ўрачыстае адкрыццё кніжнай выставы «Свет Скарыны». Яна прымеркаваная да 500-годдзя выдання ў Вільні вялікім еўрапейскім асветнікам Францішкам Скарынам першай кнігі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага. У часовай экспазіцыі можна ўбачыць дзясяткі кніг, прысвечаных першадрукару, выдадзеных у розны час і ў розных краінах за апошнія паўстагоддзя.У цырымоніі адкрыцця выставы прынялі…