Дні Францыска Скарыны, Вільня

12 лістапада ў Вільні распачаліся дні Францыска Скарыны

Ля памятнай табліцы з барэльефам першадрукара сабралася віленская беларуская грамадскасць: сябры беларускіх суполак, студэнты ЕГУ разам з выкладчыкамі Сяргеем Харэўскім і Аляксандрам Калбаскам, вучні віленскай беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны з настаўніцай Валянцінаю Кавальчук ды багата іншых гасцей і мінакоў. Урачыстаць адкрыў дудар Вячаслаў Красулін, вучні ў беларускіх уборах усклалі вянок. Вітальныя прамовы сказалі кіраўнік…