Месцазнаходжанне: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт знаходзіцца ў будынку былога Аўгустынскага кляштара канца XVIII ст. у адным з найбольш маляўнічых і прэстыжных раёнаў Вільні — у Старым горадзе, уключаным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (вулица Савічаус, 17).

У 1808 годзе будынак стаў часткаю духоўнай семінарыі Віленскага ўніверсітэта. Да 1842 году будынак выкарыстоўваўся ў якасці корпуса Віленскай духоўнай акадэміі.

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт быў заснаваны як недзяржаўны ў 1992 годзе ў Мінску і стаў першым універсітэтам у Беларусі створаным па ўзоры заходніх каледжаў і універсітэтаў. Яго асновай было фундаментальные вывучэнне гуманітарных і сацыяльных навук. Ініцыятары праекта імкнуліся стварыць новы незалежны універсітэт, які спрыяў бы адраджэнню каштоўнасцяў еўрапейскай цывілізацыі ў Беларусі ва ўмовах пераходу ад таталітарызму да адкрытай і свабоднай грамадзянскай супольнасці.

У выніку спробаў беларускі уладаў падарваць акадэмічныя свабоды і аўтаномію універсітэта ЕГУ быў вымушаны спыніць сваю дзейнасць у Беларусі. 27 ліпеня 2004 г. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь анулявала ліцэнзію ЕГУ на аказанне адукацыйных паслуг.

Дзякуючы падтрымцы Літоўскага ўрада, Еўрапейскай Камісіі, урадаў, грамадскіх арганізацый і фондаў ЗША і краін Еўрапейскага саюза, ЕГУ здолеў аднавіць сваю дзейнасць у Літве. У 2006 г. універсітэт атрымаў афіцыйны статус прыватнага Літоўскага ўніверсітэта. Універсітэт працуе са студэнтамі з Беларусі і рэгіёну Усходняй Еўропы. ЕГУ з’яўляецца ўдзельнікам Балонскага працэсу. За гады існавання ўніверсітэта было выдадзена блізу 4000 дыпломаў.

Універсітэт з’яўляецца перспектыўным навукова-даследчым і інфармацыйным цэнтрам Культурнага шляху Ф. Скарыны.