Навіны

На Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі прайшла прэзентацыя ходу рэалізацыі праекта “Культурны шлях Францыска Скарыны (частка Полацк — Вільня)”. Кангрэс праходзіў 1–3 кастрычніка ў Каўнасе, Літва.

У працы кангрэса ўдзельнічалі члены каманды праекта Аляксандр Калбаска, Сяргей Харэўскі (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт) і Аляксей Ластоўскі (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт).