Усё пачалося са шляху...

Даведацца больш
Культурны шлях Францыска Скарыны (частка Полацк – Вільня) – гэта ініцыятыва групы спецыялістаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Віленскай гімназіі імя Ф. Скарыны (Вільнюс, Літва), Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (Полацк, Беларусь) і Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (Полацк, Беларусь), падтрыманая Міністэрствам замежных спраў Літоўскай Рэспублікі ў рамках Праграмы развіцця супрацоўніцтва і падтрымкі дэмакратыі.

Праект накіраваны на садзейнічанне захаванню і папулярызацыі спадчыны, звязанай з асобай Ф. Скарыны, на аснове мадэлі культурнага шляху Савета Еўропы, якая забяспечвае супрацоўніцтва і сінэргію шырокага кола зацікаўленых суб’ектаў, уключаючы органы ўлады адпаведных краін.

Рэалізацыя праекта “Культурны шлях Францыска Скарыны (частка Полацк – Вільня)” паспрыяла дэталізацыі распрацоўкі наступных плануемых частак большага праекту. Нашая праца дазволіла распрацаваць і прадставіць на разгляд і абмеркаванне міжнароднай экспертнай супольнасці канцэпцыю “Еўрапейскага культурнага шляху Францыска Скарыны”, што будзе працягвацца ў іншых краінах.

Навіны і падзеі

Культурны Шлях Францішка Скарыны працягваецца

У канцы чэрвеня завяршылася другая экспедыцыя ў рамках праекту Культурны шлях Францішка Скарыны, на этапе Вільня–Кракаў. Гэтым разам маршрут пралягаў па старадаўнім Ягелонаўскім, або Каралеўскім шляху. Ён утварыўся ад 1386…

Падрабязней

Выстава “Свет Скарыны”

1 сакавіка ў бібліятэцы ЕГУ адбылося ўрачыстае адкрыццё кніжнай выставы «Свет Скарыны». Яна прымеркаваная да 500-годдзя выдання ў Вільні вялікім еўрапейскім асветнікам Францішкам Скарынам першай кнігі на абшарах Вялікага Княства…

Падрабязней

Галерэя